Да Міжнароднага Дня роднай мовы🇧🇾 ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п. Варапаева)🏠 прайшоў займальны брэйн-рынг “Знаўцы роднай мовы і культуры»,☝️ у якім сустрэліся каманда навучэнцаў ДУА «Варапаеўская СШ» і каманда наведвальнікаў аддзялення.
Гэты дыялог паміж пакаленнямі дазволіў удзельнікам зразумець, як важна захоўваць і перадаваць багацце роднай мовы новым пакаленням.
Брэйн-рынг стаў не толькі інтэлектуальным спаборніцтвам, але і святам роднай мовы, які нагадаў аб каштоўнасці зносін на сваёй мове і захаванні культурных традыцый.
