Пераемнасць пакаленняў забяспечвае сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. І таму, мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках сацыяльнага праекта «Аб’ядноўваючы пакаленні» да Года міру і стварэння, дапамагаюць наладзіць зносіны маладога пакалення і пажылых людзей.
Цікавы чалавек, як цікавая кніга. Размаўляючы з цікавым чалавекам, мы таксама акунаемся ў яго мір, знаёмімся з цікавымі фактамі яго жыцця. «Сустрэча землякоў» — пад такой назвай у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п. Варапаева) прайшло мерапрыемства для пажылых людзей і навучэнцаў 6 класа Варапаеўскай школы.
Удзельніца мерапрыемства Кучыц Лілія Аляксандраўна 40 гадоў прапрацавала настаўнікам гісторыі ў школе. Яна распавяла пра сваю маладосць, бліжэй пазнаёміла прысутных з гісторыяй Пастаўскага краю, з гісторыяй узнікнення пасёлка Варапаева. І дарослыя, і дзеці разам разважалі пра значэнне слоў «мір» і «стварэнне», з задавальненнем адказвалі на пытанні, звязаныя з іх малой радзімай.
Другая госця Дзевятоўская Леакадзія Аляксандраўна працавала начальнікам Варапаеўскага аддзялення сувязі. Яна распавяла прысутным пра сваё жыццё і здзівіла ўсіх сваім паэтычным захапленнем. Жанчына прачытала прысутным вершы пра родную Беларусь і байкі пра здаровы лад жыцця, якія перыядычна друкуюць у газетах «Пастаўскі край» і «Сябар пенсіянера».
Сустрэча скончылася майстар-класам па вырабе папяровых кветак і чаяваннем. Такія ўзаемаадносіны маюць вялікае значэнне , як для дзяцей, так і для дарослых!