Падарожжа па цікавых мясцінах

Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Падарожжа па цікавых мясцінах

0

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) была арганізавана экскурсія па гістарычных і духоўных мясцінах Астравецкага і Мядзельскага раёнаў.

Гэта захапляльнае і пазнавальнае падарожжа пачалося з наведвання Касцёла Святога Міхала ў аг.Міхалішкі, які з’яўляецца адным з выдатных узораў гатычнай архітэктуры.

Наступным прыпынкам стаў Касцёл Святога Юр’я ў аг.Варняны.  Гэта важны гістарычны аб’ект і выдатны прыклад барока.

І нарэшце, група накіравалася ў Касцёл Святой Тройцы ў аг.Гервяты. Троіцкі касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі і адзін з самых лепшых узораў неагатычнага стылю.

Працягам экскурсіі па Гервяцкім краі стаў аг.Рымдзюны, дзе ўдзельнікі наведалі этнаграфічны музейны пакой і прадэгуставалі «гарбату даўгалецця», зробленую па ўнікальным рымдзюнскім рэцэпце.

Завяршылі  экскурсію ў пякарні вёскі Камарова. Яна парадавала наведвальнікаў разнастайнай выпечкай па мясцовых рэцэптах, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Падобныя экскурсіі для пажылых людзей становяцца важнай часткай іх актыўнага жыцця, дазваляюць атрымліваць асалоду ад падарожжаў, пашырыць кругагляд і набыць карысны вопыт.

Translate »