Бібліятэрапія

Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Бібліятэрапія

0

У рамках сацыяльнага праекту “Бібліятэрапія” наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў запрасілі на літаратурна-гульнёвую гадзіну “Родная мова, цудоўная мова” ў дзіцячую бібліятэку імя У. Дубоўкі. Семянас Людміла Францаўна пазнаёміла прысутных з гісторыяй роднай мовы, традыцыйнымі народнымі святамі, загадала цікавыя беларускія загадкі, а таксама правяла беларускія народныя гульні. Час праляцеў вельмі хутка. Галоўнае, што Людміле Францаўне ўдалося стварыць інклюзіўную і камфортную атмасферу, улічваючы асаблівасці ўспрыняцця матэрыялу і магчымасці кожнага ўдзельніка.

Translate »