Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Усё на зямлі ад матуліных рук…

0

Напярэдадні Дня Маці ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) была арганізавана выстава вышытых работ мнагадзетнай маці Валянціны Багданаўны Парфелюк “Усё на зямлі ад матуліных рук…”.

На выставе прадстаўлены вышыўкі, створаныя выключна з любоўю і клопатам. Кожнае палатно зроблена з выкарыстаннем розных тэхнік. Сярод работ можна ўбачыць выявы кветак, арнаментаў, а таксама розныя сімвалы кахання і цяпла.

Гэтая выстава стала не толькі магчымасцю ўбачыць цудоўныя вышыўкі, але і  натхненнем для ўсіх, хто яе наведаў.

У Дзень Маці хочам выказаць падзяку і павагу неверагодным жанчынам, якія робяць свет ярчэй сваёй пяшчотай і клопатам, працавітасцю і талентамі!

Translate »