Патрэбна дапамога — звяртайцеся!

Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Патрэбна дапамога — звяртайцеся!

0

У маладосцi, калi хапае энергii на ўсё, здаецца, што так будзе заўсёды. Аднак з узростам падступаюць хваробы, а з iмi – бездапаможнасць. Складанымі становяцца элементарныя рэчы: уборка кватэры, паход у магазiн, мыццё бялiзны, расчыстка двара ад снегу. Лягчэй тым пажылым людзям, у каго побач ёсць дзецi i ўнукi, гатовыя ва ўсiм дапамагаць. А што рабiць старым, якiя па волi лёсу засталiся адны?

У такiм выпадку выручаць сацыяльныя работнiкi аддзялення сацыяльнай дапамогi тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельнiцтва. Яны для пажылых не толькi памочнiкi ў хатнiх справах, але  часам самыя блiзкiя сябры.

Паслугамi аддзялення ў раёне карыстаюцца больш за 1000 чалавек. Гэта тыя, хто часткова страцiў магчымасць самаабслугоўвання і мае патрэбу ў дапамозе.

Сацыяльныя работнiкі купляюць прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці, медыкаменты, носяць у дом ваду і дровы, робяць уборку, аплачваюць камунальныя паслугі. Акрамя таго аказваюць такім людзям платныя паслугі разавага характару.

У нашым аддзяленні працуюць  сапраўдныя прафесіяналы.

Паважаныя грамадзяне пажылога ўзросту! Калі вам адзінока і цяжка спраўляцца са сваімі хатнімі справамі, звяртайцеся да нас па адрасах: г.Паставы, вул.Савецкая, д.3, каб.10, тэл.: 8 (02155) 2-06-40, 8 (02155) 2-06-50;

г.п.Варапаева, вул.Ленінская, д.127, тэл.: 8 (02155)2-40-66;

г.п.Лынтупы,  вул.Красільнікава, д.2, тэл.:8 (02155) 2-02-31.

 

 

 

Translate »