Падарожжа ў мінулае

Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Падарожжа ў мінулае

0

Наведвальнікамі стацыянарнага сацыяльнага пункта (аг.Камаі) Пастаўскага ТЦСАН, у рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё», быў створаны міні-музей старажытных рэчаў.
Першымі гасцямі ў музеі сталі навучэнцы Камайскай СШ, а экскурсію для іх правяла «сярэбраны» валанцёр пункта Вольга Яцына.
З вялікай цікавасцю дзеці слухалі расказ пра кожны прадмет даўніны і задавалі мноства пытанняў, якія іх цікавілі.
Усе прыйшлі да адзінага меркавання аб тым, што ўсё гэта вынік працы людзей, рукі якіх можна назваць залатымі.
Такое падарожжа ў мінулае аказвае бясцэнны ўплыў на выхаванне дзяцей, паколькі без мінулага няма і будучыні.

Translate »