У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) была арганізавана выстава «Багач. Дары восені».
У беларускім народным календары ёсць асаблівае свята ўраджаю – Багач. Заканчваецца жніво… Кожны гаспадар можа ацаніць, з чым будзе зімаваць. Таму ў другой палове восені, калі палі і сады пусцеюць, можна крыху адпачыць і падзякаваць прыродзе за атрыманы ўраджай.
Наведвальнікі аддзялення з задавальненнем прынеслі для выставы садавіну, гародніну, саленні, кампазіцыі з сухацветаў і многае іншае.
Няхай жыве народнае свята, пакуль аб ім памятаюць і працягваюць шанаваць.