У рамках клуба «Беларусь на далоні» для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) была арганізавана экскурсія
«Мір-Нясвіж».
Наведвальнікі аддзялення пабывалі ў Мірскім і Нясвіжскім замках, акунуліся ў сапраўдную эпоху сярэднявечча і даведаліся, якія легенды ўтойваюць у сабе сцены гэтых унікальных архітэктурных жамчужын Беларусі.
Падарожжа атрымалася займальным і запамінальным.
Усе яго ўдзельнікі змаглі акунуцца ў гісторыю і захапіцца хараством архітэктуры і прыроды нашай краіны.