У рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030» у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) прайшло мерапрыемства па прафілактыцы дэменцыі «Гуляем супраць дэменцыі» ў форме настольных гульняў «Шашкі» і «Мемо» (парныя карткі).
Мерапрыемства было арганізавана з мэтай папярэджання дэменцыі сярод пажылых людзей. Таму праходзілі не толькі гульні, але і кароткія лекцыі і абмеркаванні на тэму дэменцыі, яе прычыны і спосабы папярэджання. Асноўныя прынцыпы прафілактыкі дэменцыі, якія былі адзначаны, гэта рэгулярная фізічная актыўнасць, здаровае харчаванне, сацыяльнае ўзаемадзеянне і разумовая актыўнасць.
Мерапрыемства аказала значны станоўчы ўплыў на ўдзельнікаў. Яны не толькі атрымалі задавальненне ад гульняў, але і новыя веды, навыкі, якія дапамогуць ім прадухіліць ці запаволіць развіццё дэменцыі.
А самае галоўнае, што кожны раз у працэсе гульні людзі маюць зносіны, праяўляюць пачуццё яднання і згуртаванасці. Такім чынам, нараджаецца той самы пазітыў у іх жыцці, якога часам так не хапае пажылым людзям.