Міжнародны дзень роднай мовы

Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Міжнародны дзень роднай мовы

0

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, для к ожнага народа, бо няма народа без мовы…
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п. Варапаева), прайшло “Свята роднага слова”. У рамках гэтага мерапрыемства быў арганізаваны шэраг займальных і пазнавальных мерапрыемстваў, накіраваных на падтрыманне і папулярызацыю беларускай🇧🇾 мовы.
У рамках акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» наведвальнікі аддзялення мелі магчымасць размаўляць адзін з адным і з супрацоўнікамі на беларускай мове.
Яшчэ адным цікавым момантам стала стварэнне «воблака слоў» пад назвай «Маё любімае слова па-беларуску». Наведвальнікі аддзялення дзяліліся сваімі любімымі словамі на беларускай мове і абмяркоўвалі іх значэнні.
Валанцёры аддзялення падрыхтавалі віктарыны і гульні, звязаныя з беларускай мовай, каб зрабіць нашае мерапрыемства яшчэ больш займальным і інтэрактыўным. Акрамя таго, былі абмеркаваныя пытанні захавання беларускай мовы і яе важнасці для нашай культурнай спадчыны.
Мерапрыемства садзейнічала захаванню і развіццю беларускай мовы сярод наведвальнікаў установы і прынесла шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў усім яе ўдзельнікам.

Translate »