Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

День конституции

0

15 сакавіка спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага закона краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 🇧🇾якая вышэйшай каштоўнасцю аб’яўляе чалавека і яго жыццё, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі. Гэты дакумент заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная юбілейнай даце Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь.🇧🇾 Размова ішла пра дзяржаву, яе законы, правы і абавязкі грамадзяніна. Наведвальнікі аддзялення здзейснілі невялікую экскурсію ў гісторыю стварэння Канстытуцыі, прайшліся па самых галоўных пунктах, якія вызначаюць паняцце «быць грамадзянінам».

Translate »