У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) адбылася цікавая і змястоўная гутарка пад назвай “Шлях да духоўнасці” з удзелам святара касцёла Святога Міхаіла.
Гутарка па дадзенай тэме стала адным з такіх выдатных момантаў, калі розныя пакаленні змаглі сабрацца разам, каб абмеркаваць важныя пытанні духоўнасці і жыццёвыя ўрокі.
Падчас гутаркі ксёндз Эдуард расказаў пра важнасць духавенства ў жыцці кожнага чалавека, а гэта не залежыць ад узросту чалавека. Удзельнікі гутаркі распавядалі пра тое, якой важнай была духоўная падтрымка ў цяжкія часы, і як вера дапамагала пераадольваць выпрабаванні жыцця.
З другога боку, моладзь падзялілася сваім бачаннем сучаснай духоўнасці.
Пасля гутаркі ўсіх прысутных чакала цікавая гульнявая праграма пад назвай “Я ў бабулі жыву”. Гэта мерапрыемства было арганізавана для бабуль і іх унукаў, каб весела правесці час і ўмацаваць сямейныя сувязі. Дадаткам да праграмы было ўключэнне сапраўдных гісторый і ўспамінаў бабуль аб іх маладосці і займальных сямейных гісторый. А ўнукі, у сваю чаргу, больш даведаліся аб сваіх каранях, традыцыях сям’і і важнасці беражлівых адносін да мінулага.