У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў г.п.Лынтупы здзейснілі захапляльную экскурсію па Мядзельскім краі.
Першым пунктам маршруту стаў Нарачанскі вытворчы ўчастак ААТ «Мінскі малочны завод 1». Менавіта тут ствараюцца знакамітыя сыры, якія з’яўляюцца сапраўдным гонарам беларускіх майстроў.
Далей шлях турыстаў пралёг у ТАА «Вінакурня Нарач» — прадпрыемства з багатай гісторыяй і сучасным падыходам да справы.
Праект «Кожная пятніца — роднае сваё» дазваляе кожнаму адчуць гонар за сваю Радзіму. Для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў по такія мерапрыемствы — гэта не толькі новыя веды і смакавыя адкрыцці, але і шчырыя эмоцыі, каштоўныя зносіны і напамін пра тое, наколькі багатая на таленты і якасныя прадукты нашая зямля.


