У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Пастаўскага ТЦСАН прайшло незвычайнае і вельмі пазітыўнае мерапрыемства. У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» тут адбылося сапраўднае моўнае спаборніцтва паміж наведвальнікамі аддзялення і спецыялістамі.
Удзельнікі батла з захапленнем дэманстравалі веды беларускай мовы, спаборнічалі ў хуткасці і дакладнасці адказаў, а таксама дзяліліся любімымі словамі і вершамi.
Атмасфера была напоўнена радасцю, падтрымкай і жаданнем разам адкрываць багацце роднай мовы.
Такія мерапрыемствы не толькі развіваюць цікавасць да беларускай культуры, але і аб’ядноўваюць людзей, ствараючы цёплую супольнасць, дзе кожны адчувае сябе важным і патрэбным.

