У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) 🏠у рамках клуба «Беларусь на далоні» было арганізавана займальнае падарожжа🚌 «Шаркаўшчына-Германавічы-Лужкі». ☝️Экскурсія ахапіла ключавыя славутасці Шаркаўшчыны, гістарычныя аб’екты ў Германавічах і Лужках. Падчас падарожжа ўдзельнікі наведалі Блакітную і Белую цэрквы,⛪ Крыжаўздвіжанскі касцёл і касцёл Праабражэння Гасподняга.⛪ Пабывалі ў музеі Язэпа Драздовіча і ў сядзібе Плятэраў.
🤗 Экскурсія стала сапраўдным падарожжам у свет новых уражанняў і ведаў.

Поставский ТЦСОН
Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"