Экскурсія ў музей

Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Экскурсія ў музей

0

4 лістапада 1987 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Паставы імя Надзеі Міхайлаўны Асененка» пачаў працу музей баявой і працоўнай славы, створаны пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Ластоўскай Рэгіны Нарбертаўны. Неаднаразова школьны музей станавіўся пераможцам конкурсаў і акцый.

Напярэдадні свята Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі  для навучэнцаў 4 класа гэтай школы, а таксама для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (г.Паставы) была праведзена экскурсія.

Падарожжа па музеі пад кіраўніцтвам Рэгіны Нарбертаўны і вучня 8 класа Максіма было насычаным і цікавым. Экскурсанты прасякнуліся духам таго часу і як быццам пражылі разам з героямі.

Апавяданні Рэгіны Нарбертаўны прымусілі ўсіх задумацца аб гісторыі нашага горада, аб людзях, якія вяршылі гэтую гісторыю!

Translate »