Напярэдадні Дня Маці ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) была арганізавана выстава вышытых работ мнагадзетнай маці Валянціны Багданаўны Парфелюк “Усё на зямлі ад матуліных рук…”.
На выставе прадстаўлены вышыўкі, створаныя выключна з любоўю і клопатам. Кожнае палатно зроблена з выкарыстаннем розных тэхнік. Сярод работ можна ўбачыць выявы кветак, арнаментаў, а таксама розныя сімвалы кахання і цяпла.
Гэтая выстава стала не толькі магчымасцю ўбачыць цудоўныя вышыўкі, але і натхненнем для ўсіх, хто яе наведаў.
У Дзень Маці хочам выказаць падзяку і павагу неверагодным жанчынам, якія робяць свет ярчэй сваёй пяшчотай і клопатам, працавітасцю і талентамі!