У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» ў варапаеўскім аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання Пастаўскага ТЦСАН прайшоў майстар — клас па вывучэнні беларускіх бытавых танцаў.
Майстар — клас правяла сям’я Яршовых, якая ўжо некалькі гадоў прадстаўляе наш раён на міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам», які праходзіць у рамках міжнароднага фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску.
Удзельнікі майстар-класа пазнаёміліся з гісторыяй беларускіх бытавых танцаў і вывучылі асноўныя рухі некаторыя з іх.
Беларускі народны танец — гэта адлюстраванне народнай душы, культуры і шматвяковых традыцый.
Поставский ТЦСОН
Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"
