Літаратурны вечар «Вершаў найлюбыя радкі», які прайшоў у рамках праекта «Кожная пятнiца — роднае, сваё» у Навасёлкаўскім сацыяльным пункце, стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў паэзіі. Атмасфера мерапрыемства была напоўнена цяплом і душэўнасцю.
Выступленні пастаўскіх паэтаў з аматарскага аб’яднання «Світанак» пакінулі глыбокае ўражанне ў прысутных.
Музычныя паўзы, у якіх выступалі наведвальніцы сацыяльнага пункта, сталі выдатным дадаткам да літаратурнай праграмы.
Такiя мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню культурных традыцый і развіццю літаратурнай супольнасці.

