У лынтупскiм аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту Пастаўскага ТЦСАН прайшла чарговая, па-сапраўднаму цёплая і смачная пятніца.
Наведвальнікі аддзялення прыгатавалі нацыянальныя беларускiя стравы: дранікi, бабку, мачанку.
Кожны пакаштаваў традыцыйныя прысмакі і ацаніў іх непаўторны смак. Сапраўднай каштоўнасцю сталі рэцэпты, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Імі рэцэпты, дзяліліся памiж сабой нашы паважаныя наведвальнiкi.
Захаваем мудрасць і традыцыі беларускага народа разам!
