У маладосцi, калi хапае энергii на ўсё, здаецца, што так будзе заўсёды. Аднак з узростам падступаюць хваробы, а з iмi – бездапаможнасць. Складанымі становяцца элементарныя рэчы: уборка кватэры, паход у магазiн, мыццё бялiзны, расчыстка двара ад снегу. Лягчэй тым пажылым людзям, у каго побач ёсць дзецi i ўнукi, гатовыя ва ўсiм дапамагаць. А што рабiць старым, якiя па волi лёсу засталiся адны?
У такiм выпадку выручаць сацыяльныя работнiкi аддзялення сацыяльнай дапамогi тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельнiцтва. Яны для пажылых не толькi памочнiкi ў хатнiх справах, але часам самыя блiзкiя сябры.
Паслугамi аддзялення ў раёне карыстаюцца больш за 1000 чалавек. Гэта тыя, хто часткова страцiў магчымасць самаабслугоўвання і мае патрэбу ў дапамозе.
Сацыяльныя работнiкі купляюць прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці, медыкаменты, носяць у дом ваду і дровы, робяць уборку, аплачваюць камунальныя паслугі. Акрамя таго аказваюць такім людзям платныя паслугі разавага характару.
У нашым аддзяленні працуюць сапраўдныя прафесіяналы.
Паважаныя грамадзяне пажылога ўзросту! Калі вам адзінока і цяжка спраўляцца са сваімі хатнімі справамі, звяртайцеся да нас па адрасах: г.Паставы, вул.Савецкая, д.3, каб.10, тэл.: 8 (02155) 2-06-40, 8 (02155) 2-06-50;
г.п.Варапаева, вул.Ленінская, д.127, тэл.: 8 (02155)2-40-66;
г.п.Лынтупы, вул.Красільнікава, д.2, тэл.:8 (02155) 2-02-31.