Сустрэча землякоў

Поставский ТЦСОН

Государственное учреждение "Поставский территориальный центр социального обслуживания населения"

Сустрэча землякоў

0

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п.Варапаева) было праведзена мерапрыемства «Сустрэча землякоў», на якое былі запрошаны цяперашні старшыня Варапаеўскага сельсавета Касарэўская І.Г., папярэдні старшыня сельсавета Седзюкевіч Н.М., а таксама ветэраны працы, якія доўгі час працавалі ў сельсавеце.

 Мерапрыемства праходзіла ў  форме дыялога, дзе абмяркоўваліся пытанні добраўпарадкавання і бягучыя праблемы, якія датычацца тэрыторыі сельсавета. Касарэўская І.Г. і Седзюкевіч Н.М. размаўлялі з наведвальнікамі аддзялення, адказвалі на іх пытанні, а таксама абмяркоўвалі магчымыя шляхі вырашэння праблем і задач, якія стаяць перад сельскім насельніцтвам.

Настаўнік гісторыі Кучыц Л.А., якая дапамагала ў арганізацыі мерапрыемства, расказала пра гісторыю ўзнікнення Варапаеўскага сельсавета і падзялілася цікавымі гісторыямі, якія адбыліся на яго тэрыторыі за мінулае стагоддзе.

Другая частка мерапрыемства атрымала назву «Румяныя пірагі», ў рамках якой наведвальнікі аддзялення прыгатавалі свае любімыя стравы і прэзентавалі іх перад журы. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі і вершамі. Пракапёнак Л.У. і Дзевятоўская Л.А. чыталі вершы ўласнага сачынення, а Пятрова В.У. падрыхтавала музычныя нумары. Цёплая атмасфера ўспамінаў і зносінаў дазволіла ўдзельнікам мерапрыемства ўспомніць і праспяваць любімыя песні, ствараючы  атмасферу дружбы і згоды.

Translate »